суббота, 7 марта 2020 г.


Увага!!!


Гімназія праводзіць 
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры!!!
Цікавосткі роднай мовы, інтэлектуальныя гульні, віктарыны і конкурсы, акцыі і квэсты!
      А таксама побытавыя танцы, майстар-класы, народныя песні і сустрэча з прадстаўнікамі рэдакцыі часопіса "Бярозка"!
      

     «Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы,
 а той край нямы» (Г.Бураўкін). 

      Хай беларускае слова гучыць паўсюдна, хай  шануецца і зберагаецца, хай кожнае немаўля з калыскі чуе беларускую калыханку з вуснаў сваёй матулі, хай дзяўчына, чакаючы прызнанне юнака, абавязкова пачуе “адзінае, дзіўнае светлае слова — кахаю... кахаю»...

 Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, 
маё, беларускае, роднае, кроўнае, 
такое раптоўнае, такое чароўнае. 
Такое ласкавае, цёплае, чыстае, 
як сонца, агністае, 
як Нёман, празрыстае, 
як казка, быліна, як песня, 
жаданае, 
дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае, 
вясновае слова ад шчырага сэрца:

Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.

Данута Бічэль-Загнетава
Далучайцеся!!! Будзем адкрываць, пазнаваць, вывучаць!

Размаўляйце па-беларуску!
Шануйце родную мову!
Ганарыцеся сваёй мовай, сваёй культурай, сваёй краінай!

О матчына мова! Маленства вясна! 

     Ніколі ніхто мне цябе не заменіць, 
     Бо ты, як і маці, на свеце адна. 
     Алесь Бачыла 


Комментариев нет:

Отправить комментарий

  СЕТЕВАЯ АКЦИЯ «История Великой Победы в судьбе моей семьи. Без срока давности…» посвящается   Дню Великой Победы С 9 апреля по 9 мая 2021 ...